Беларуская зборная па футболе сёння прымае Люксембург

Беларуская зборная па футболе сёння прымае Люксембург

Сёння, 8 верасня, зборная Беларусі па футболе правядзе адборачны матч Еўра-2016 супраць Люксембурга. Матч пройдзе на “Барысаў-Арэне”, яго пачатак у 21.45. Жывая трансляцыя матча будзе на тэлеканале "Беларусь-2".

На сёння Беларусь і Люксембург маюць па 4 ачкі ў групе С. Беларусь пакуль размяшчаецца да 4-м месцы ў групе, а яе сённяшнія сапернікі — на 5-м. Букмекеры лічаць фаварытамі сённяшняй гульні менавіта гаспадароў поля. Willam Hill ставіць на перамогу Беларусі — 1,28; на нічыю — 5,00; на перамогу Люксембурга — 12.00. “Алімп” ставіць 1,29 на перамогу Беларусі, на нічыю — 5,00 і на перамогу Люксембурга — 10,50. Яшчэ адна кантора, “Марафон” дае каэфіцыент 1,29 на перамогу Беларусі, каэфіцыент 5,7 — на нічыю і 14,5 — на перамогу Люксембурга.

5 верасня Беларусь гуляла на выездзе са зборнай Украіны і саступіла з лікам 1:3. Пасля гэтай паразы наша краіна страціла нават тэарэтычныя шансы на 3-е месца ў групе.

Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі