Беларуская вершніца Вольга Сафронава выступіць на Алімпіядзе ад Польшчы

Вольга Сафронава

Вольга Сафронава / instagram.com/olga_safronova_dressage

Беларуская вершніца Вольга Сафронава атрымала пуцёўку на Алімпіяду-2024 ад Польшчы, піша выданне HorseTimes Magazine. У Беларусі яе не пусцілі на Такійскую Алімпіяду нібыта праз кульгавасць каня.

Сафронава — двухразовая чэмпіёнка Беларусі (2020, 2021), фіналістка Кубка свету — 2019. У 2020-м яна падпісала ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту.

І хаця спартоўка заваявала ліцэнзію на Алімпіяду-2020 у Токіа, яе не пусцілі на гульні, спаслаўшыся на заключэнне ветэрынарнай камісіі. Беларускія ветэрынары заявілі, быццам яе конь Сандро дэ Амор кульгае. Вершніца звярнула ўвагу, што пры гэтым не было пастаўлена ніякага дыягназу. Яна хацела правесці незалежнае абследаванне за мяжой, але ёй адмовілі. Неўзабаве беларуска пераехала жыць у Польшчу з меркаванняў бяспекі.

У 2023 годзе Сафронава заваявала срэбраны медаль у чэмпіянаце Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі