Вы тут

Чэмпіёнка Вольга Сафронава: у Беларусі спорт — не па-за палітыкай

Вольга Сафронава / Getty Images

Чэмпіёнка Беларусі па конным спорце Вольга Сафронава ў інтэрв'ю праекту "Максімальна" выказалася аб сваім бачанні бягучага становішча спраў са спортам у краіне:

— У Беларусі спорт не па-за палітыкай. Але спадзяюся, паступова наш алімпійскі рух будзе мець перавагу над палітычнымі працэсамі, — выказалася Сафронава.

Ёй прапаноўвалі падпісаць праўладнае ліст спартсменаў, прыгадвае Сафронава.

Далі тэкст, сказалі: прачытай, калі згодная, падпішы. Я прачытала і сказала: Дзякуй, Да пабачэння. (...) Я трапіла ў спіс "Іўды Беларусі" — спіс людзей, якіх нельга браць на працу або рэкамендавана звольніць. Пасля гэтага ў мяне сумневаў не ўзнікала, што вяртацца дадому небяспечна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.