Беларуска Вольга Сафронава, якая з'ехала ў Польшчу, заваявала першы медаль

Вольга Сафронава цяпер выступае за Польшчу / https://www.facebook.com/OlgaSafronovaDressage/
Вольга Сафронава цяпер выступае за Польшчу / https://www.facebook.com/OlgaSafronovaDressage/

Беларуска Вольга Сафронава, якая з'ехала ў Польшчу, заваявала першы медаль у нацыянальным першынстве гэтай краіны па конным спорце — срэбра.

"Гэта быў наш першы чэмпіянат Польшчы і першы медаль пад сцягам новай краіны, піша спартсменка ў Instagram. — Я вельмі шчаслівая вярнуцца на арэну, зноў адчуць гэтыя эмоцыі і вашу падтрымку. Я хачу падзякаваць кожнаму чалавеку, які дапамагае нам на нашым шляху. Я люблю і цаню кожнага з вас, дзякуй вам!"

Сафронава — двухразовая чэмпіёнка Беларусі, фіналістка чэмпіянату свету, падпісантка ліста беларускіх спартсменаў за новыя выбары ў Беларусі. Яна эмігравала ў Польшчу летам 2021-га пасля таго, як яе не ўключылі ў склад алімпійскай зборнай Беларусі, і яна не паехала ў Токіа. Польскае грамадзянства атрымала ў канцы 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі