Беларуская студэнтка Кацярына Макарава атрымала стыпендыю ад Google

Студэнтка факультэта радыёфізікі і электронікі БДУ Кацярына Макарава апынулася ў ліку 12 стыпендыятак The Google Europe Anita Borg Memorial Scholarship 2007. Цягам наступнага навучальнага года Кацярына атрымае ад еўрапейскай філіі карпарацыі Google 5.000 еўра ў якасці заахвочання за сваю навуковую і грамадскую дзейнасць і выдатную вучобу. Адметнасцю The Google Europe Anita Borg Memorial Scholarship з’яўляецца тое, што змагацца за гэтую стыпендыю дазволена толькі прадстаўніцам прыўкраснай паловы чалавецтва. Абавязковай умовай з’яўляецца навучанне ці праца канкурсантак у тэхнічнай сферы.

Стыпендыя заснаваная ў памяць доктара Аніты Борг (1949 – 2003) – заставальніцы Institute for Women and Technology. Спадарыня Борг усё жыццё змагалася за пераадоленне бар’ераў, якія аддзяляюць жанчын ад сферы высокіх тэхналогіяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі