Беларуская штангістка склала з сябе чэмпіёнскія паўнамоцтвы

Кацярына Шкуратава выйграла «бронзу» на юніёрскім чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы ў Празе. Беларуская штангістка выступала ў вагавай катэгорыі звыш 75 кілаграмаў.  У дваябор’і Шкуратава набрала суму 264 кілаграмы (117 у рыўку і 147 у штуршку). Гэта на 14 кілаграмаў менш, чым у пераможцы Хуань Хуанг з Кітаю.

Такім чынам нашая спартсменка склала з сябе чэмпіёнскія паўнамоцтвы, заваяваныя год таму. І гэта нягледзячы на тое, што беларуска палепшыла свой мінулагодні вынік на 6 кілаграмаў.  

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі