Беларуская ДАІ сёння заклікае кіроўцаў “нікуды не спяшацца”

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі правядзе сёння, 31 ліпеня Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

Ён будзе прысвечаны прафілактыцы ДТЗ па прычыне парушэння хуткасных рэжымаў руху. Дзень пройдзе пад дэвізам “Заўсёды паспявае той, хто нікуды не спяшаецца!”. Супрацоўнікі ДАІ яшчэ раз нагадаюць кіроўцам аб наступствах ліхацтва, правілах выбару бяспечнай хуткасці руху ў розных дарожных сітуацыях і адказнасці за парушэнні хуткаснага рэжыму, правядуць прафілактычныя акцыі для кіроўцаў.

За 6 месяцаў перавышэнне хуткасці стала прычынай кожнага шостага дарожнага здарэння па віне кіроўцы — гэта 221 аварыяў, у якіх загінулі і пацярпелі людзі.

Штодня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі перапыняюць болей за тысячу парушэнняў хуткасных рэжымаў, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі