Беларуская чыгунка прызначыла на святы 26 дадатковых цягнікоў

Дадатковыя цягнікі на святы / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Дадатковыя цягнікі на святы / Ілюстрацыйнае фота sb.by

Беларуская чыгунка прызначыла на святы 26 дадатковых цягнікоў: 14 з іх — унутры краіны, 12 — у Расію. Яны будуць курсіраваць з 28 снежня 2022-га да 9 студзеня 2023 года. Як піша rw.by, гаворка ідзе пра "дні навагодніх і калядных святаў". Але, як бачым, каталіцкія Каляды (25 снежня) ў іх лік не трапілі.

Паведамляецца, што дадатковыя цягнікі ў зносінах з Расіяй будуць рухацца па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск — Масква, Брэст — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург.

Унутры краіны прызначаныя дадатковыя цягнікі: Мінск — Брэст — Мінск, Мінск — Гомель — Мінск і Мінск — Віцебск — Мінск. Яны будуць курсіраваць 30 снежня 2022 года і 2 студзеня 2023 года, калі чакаецца найбольшая колькасць пасажыраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі