Беларуская армія абвясціла вучэнні ў Брэсцкай вобласці з 26 па 28 чэрвеня

Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч з прадстаўнікамі тэрабароны Глівінскага сельсавета / Міністэрства абароны
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч з прадстаўнікамі тэрабароны Глівінскага сельсавета / Міністэрства абароны

Камандна-штабныя вучэнні беларускай арміі пройдуць у Брэсцкай вобласці "ў рамках збору з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў Лунінецкага раёна". Яны запланаваныя на 26-28 чэрвеня.

Мэта вучэння — удасканаленне навыкаў службовых асоб воінскіх частак па кіраўніцтву падначаленымі, а таксама навучанне асабістага складу падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў выкананню сваіх абавязкаў пры вырашэнні задач тэрытарыяльнай абароны, — піша прэс-служба Мінабароны.

На вучэннях будуць ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу на штатныя пасады, а таксама "атрад народнага апалчэння, створаны з добраахвотнікаў раёна".

Падчас вучэння будуць адпрацоўвацца пытанні аховы і абароны аб'ектаў ТэрА [тэрабароны. — Еўрарадыё], барацьбы з дыверсійна — разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка, забеспячэння мер ваеннага становішча, у тым ліку з ужываннем атрада народнага апалчэння, — заключае Мінабароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі