Што адбываецца з беларускай адукацыяй — у Беларусі і за мяжой? Малады міністр адукацыі падпявае Лукашэнку, у Ліцэі БДУ праводзіцца конкурс для праслаўлення Дзяржынскага і "подзвігаў чэкістаў". А з іншага боку ў перманентным крызісе знаходзіцца ЕГУ — самы буйны беларускі (ці ўжо не?) адукацыйны праект за мяжой.
Пра сітуацыю ў БДУ і ў ЕГУ, новыя выбары рэктара, стварэнне Асацыяцыі выкладчыкаў за мяжой размаўляем з гісторыкам і этнографам, выкладчыкам ЕГУ Паўлам Церашковічам.