Вы тут

"Беларуськалій" атрымае крэдыт на суму 400 мільёнаў долараў

БЕЛТА

"Беларуськалій" атрымае крэдыт на суму 400 млн долараў. Адпаведныя дамовы падпісаны з Еўразійскім банкам развіцця. Прэс-служба "Беларуськалія" інфармуе, што крэдытныя сродкі пойдуць на папаўненне абаротнага капіталу і на тэхнічнае пераўзбраенне.

Значная частка крэдыту пойдзе на завяршэнне будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната ў Гомельскай вобласці (ён мусіць быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2021 годзе) і на будаўніцтва рудніка ў Салігорскім раёне.

На "Беларуськаліі" падкрэсліваюць, што 100 млн долараў са згаданай сумы крэдыту былі выдзелены яшчэ ў траўні 2019-га.

Старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця Андрэй Бельянінаў паведаміў, што крэдыт 5-гадовы. Ён выдзелены на "ўзаемным даверы", без гарантый беларускага ўраду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.