Беларускага турыста, які знік ў Крыме, шукаюць 100 чалавек

Каля 100 чалавек прымаюць удзел у пошуках беларускага турыста, які знік у гарах Крыму 6 чэрвеня.
У выратавальнай аперацыі задзейнічаныя супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, леснікі і мясцовыя жыхары. Для іх дастаўкі ў раён пошукаў выкарыстоўваецца верталёт.

Па мясцовым тэлебачанні рэгулярна перадаюцца паведамленні з просьбай дапамагчы ў пошуках зніклага ў раёне Гурзуфа 25-гадовага беларуса.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі