Беларускага “пірата” могуць асудзіць у Расіі на 2 гады

Мужчына абвінавачваецца ў гандлі ў буйным памеры кантрафактнымі відэа і аўдыёзапісамі. Па версіі следства, мужчына цягам паўгода закупляў ў Маскве без адпаведных дазволаў фірмаў дыскі і перавозіў у Навазыбкаў для далейшага продажу.


Усяго за гэты час Сурмач набыў больш за трыста дыскаў з тысячай кантрафактных фільмаў на агульную суму больш за 260 тысяч расійскіх рублёў. Цяпер “пірату” пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў, паведамляюць расійскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі