Беларускае войска распрадае нерухомасць

Як інфармуе БЕЛТА, будынкі — былыя навучальныя класы агнявога гарадка 72-га гвардзейскага Аб'яднанага навучальнага цэнтра. У прастамоўі ён вядомы як "Печы" — паводле назвы населенага пункта. Кошт кожнага будынка — адна базавая велічыня, якая ў цяперашні час роўная 150 тыс. руб.

Два з прапанаваных будынкаў 1971 года пабудовы, трэці — 1960 года. Агульная плошча зямельнага ўчастка, на якім размешчаны пабудовы — каля 7 га. Пакупнік абавязаны стварыць на базе набытай маёмасцi аб'екты адпачынку і турызму, аб'екты рэкрэацыйнага і аздараўленчага прызначэння.

Фота — livemaster.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі