Беларуска заваявала золата чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы

Яна стала чэмпіёнкай Еўропы па цяжкай атлетыцы ў суме дваябор'я, паведамляе БЕЛТА. Турнір праходзіць у ізраільскім Тэль-Авіве.





Вынік Дзіны Сазанавец у суме дваябор'я — 245 кг. У рыўку спартоўка падняла 115 кг. Затым у штуршку яна справілася са штангай вагой 130 кг. Беларуска ўпершыню ўзышла на вышэйшую прыступку пастамента пашаны на чэмпіянаце Еўропы. Летась з большай сумай дваябор'я яна была срэбранай прызёркай аналагічнага турніру ў Албаніі — 252 кг (112 кг + 140 кг). На сусветным чэмпіянаце 2013 года ў Польшчы вынік у дваябор'і 259 кг (116 кг + 143 кг) прынёс ёй вялікую бронзавую ўзнагароду.





Узнагарода Дзіны Сазанавец стала другой для беларускіх атлетаў на цяперашнім еўрачэмпіянаце. Лік медалям адкрыў Станіслаў Чадовіч, які выйграў срэбра ў мужчын у вазе да 62 кг з вынікам 293 кг (135 кг + 158 кг).





Фота з архіву mogilevnews.by