Беларуска, якая жыве ў Аўстраліі, атрымала позву ў мінскі суд

Беларуска, якая жыве ў Аўстраліі, атрымала позву ў мінскі суд

Беларуска Мая Корсік, якая ўжо 5 гадоў жыве ў Аўстраліі і праводзіць акцыі салідарнасці ў Сіднэі, піша, што на адрас яе бацькоў ёй прыйшла позва ў мінскі суд. Супраць Маі вядзецца адміністрацыйны працэс за "арганізацыю ці ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве".

Дзяўчына сцвярджае, што апошні раз была ў Беларусі ў 2017 годзе. Верагодна, адбылася памылка накшталт адпраўкі памерлым людзям "лістоў шчасця" з абавязкам сплаціць "дармаедскі" збор.

Беларуска, якая жыве ў Аўстраліі, атрымала позву ў мінскі суд

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі