Беларуска вярнулася на радзіму пасля падарожжа вакол свету на матацыкле

Беларуска вярнулася на радзіму пасля падарожжа вакол свету на матацыкле

34-гадовая беларуска Кацярына Дубаневіч вярнулася на радзіму пасля падарожжа вакол свету на матацыкле. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook. У Беларусь Кацярына планавала вярнуцца вясной, але з-за сітуацыі з каранавірусам затрымалася ў Аргентыне. І вось нарэшце яе эвакуявалі на радзіму.

Дубаневіч выехала з беларускай сталіцы на ўсход 18 жніўня 2018-га на BMW F650GS. Яна праехала Азію, пасля — Аўстралію, Амерыку (з поўначы на поўдзень). Толькі каранавірус не дазволіў цалкам рэалізаваць планы і праехаць яшчэ праз Афрыку і Еўропу.

Беларуска вярнулася на радзіму пасля падарожжа вакол свету на матацыкле
Такі планаваўся маршрут падарожжа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі