Беларуска Арына Сабаленка выйграла Australian Open. Яна сёння абыграла казахскую спартоўцу Алену Рыбакіну.
З панядзелка Арына будзе другой ракеткай свету. На першым месцы застаецца польская тэнісістка Іга Свёнтак.
Дарэчы, у беларускага тэлебачання няма правоў на паказ Australian Open, але па "Беларусь 5" турнір дэманстравалі ў межах "паралельнага імпарту", а па факце — пірацкую копію.