Беларуска арганізавала ў Маскве бардэль для VIP-кліентаў

29-гадовую грамадзянку Беларусі падазраюць у арганізацыі VIP-бардэля ў цэнтры Масквы. Жанчына займалася падборам дзяўчат для заняткаў прастытуцыяй, інфармуе БелаПАН са спасылкай на расійскую “Общую газету”.

Беларуску затрымалі 4 красавіка. Як стала вядома, яна брала на працу ў свой клуб X-story прафесійных стрыптызёрак і мадэляў. Абвесткі з запрашэннем на працу размяшчаліся ў інтэрнэце, крытэрыі адбору кандыдатак былі дастаткова жорсткія.

Сярод кліентаў бардэлю былі толькі забяспечаныя мужчыны: зоркі шоў-бізнеса, палітыкі, бізнесмены. Адна гадзіна працы прастытуткі абыходзілася ім ад 290 да 1800 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі