“Беларусьфільм” зменіць стратэгію вытворчасці

“Беларусьфільм” зменіць стратэгію вытворчасці

“Беларусьфільм” зменіць стратэгію вытворчасці. Кінастудыя шукае магчымасці для павышэння акупнасці, паведаміў яе гендырэктар Ігар Паршнёў. Паводле яго слоў, цяпер фільм з буйным бюджэтам на гістарычную, сучасную, патрыятычную тэмы ці экранізацыя класікі з’явіцца не часцей аднаго разу на два гады, інфармуе БЕЛТА.

Кінастудыя “Беларусьфільм” збіраецца пашырыць вытворчасць малабюджэтных фільмаў (камедый, меладрам і г. д.) коштам да 500 тысяч долараў. Мяркуецца, што гэта дазволіць забяспечыць пастаянную іх прысутнасць у пракаце і павысіць адсотак вяртання ўкладзеных у кіно грошай. Працягнецца ўдзел у вытворчасці тэлесерыялаў, найперш сумесна з расійскімі кампаніямі.

“Беларусьфільм” распрацоўвае доўгатэрміновую рэпертуарную стратэгію.

“Беларусьфільм” зменіць стратэгію вытворчасці
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі