Вы тут

"Беларусбанк" з 20 чэрвеня вярнуў спажывецкае крэдытаванне

Драконаўскія стаўкі / Ілюстрацыйнае фота Delfi

"Беларусбанк" з 20 чэрвеня вярнуў спажывецкае крэдытаванне. Што праўда, стаўкі драконаўскія: да 22% гадавых.

Пад такую стаўку можна ўзяць спажывецкі крэдыт на тэрмін да 5 гадоў. Овердрафтны крэдыт (калі сканчаюцца грошы на рахунку) будзе каштаваць 21% гадавых. А стаўка па крэдытах на адукацыю і на набыццё беларускіх тавараў складае 19,75%.

Нядаўна "Беларусбанк" заявіў аб зніжэнні працэнтных ставак па крэдытах на нерухомасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.