Вы тут

"Беларусбанк" папярэджвае пра тэлефонных махляроў

pixabay.com

"Беларусбанк" паведамляе пра новыя факты тэлефоннага махлярства, якія былі зафіксаваныя ў верасні. Са скаргамі звярнуліся дзясяткі кліентаў. Невядомыя прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, просяць пашпартныя дадзеныя для адмены аперацыі па крэдыце ў памеры 5 тысяч рублёў (заяўка на яго нібыта знаходзіцца ў асабістым кабінеце кліента).

У "Беларусбанку" кажуць, што калі кліент не афармляў заяўку на крэдыт, банкаўскія работнікі не цікавяцца інфармацыяй асабістага характару.

У ліпені "Беларусбанк" папярэджваў пра новую схему махлярства — зламыснікі выкарыстоўвалі метады сацыяльнай інжынерыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.