Беларусам за мяжой трэба будзе больш плаціць за апастыль

50 еўра за апастыль / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
50 еўра за апастыль / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларусам за мяжой трэба будзе больш плаціць за апастыль. Консульскі збор павялічаны з 35 да 50 еўра. Адпаведная пастанова МЗС РБ (№ 6 ад 29 сакавіка 2023-га) у пятніцу змешчаная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яна пачынае дзейнічаць пасля апублікавання.

Апастыль патрэбны, каб дакументы, складзеныя ў Беларусі, прызнаваліся за межамі нашай краіны. Гэтая паслуга актуальная для тых, хто збіраецца з'ехаць ці ўжо з’ехаў з Беларусі.

У апошнія гады на фоне рэпрэсій у Беларусі ў Мінску можна было назіраць вялізныя чэргі на апастыль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі