Вы тут

Беларусам па іх жаданні будуць залічаць заробкі і пенсіі на рахунак у банку

Банкаўскае аддзяленне / kurjer.info​

Аляксандр Лукашэнка падпісаў у чацвер указ № 363, які дазволіць беларусам атрымліваць пенсіі і зарплаты на базавы рахунак у банку, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Калі грамадзянін жадае атрымліваць сацыяльныя і іншыя выплаты ў безнаяўнай форме, ён павінен адкрыць базавы рахунак у банку і паведаміць пра яго наймальніку. Згодна з указам № 363 наймальнік абавязаны пераводзіць на гэты рахунак грошы.

Дакумент таксама называе мінімальны спіс аплатных аперацый, якія можна бясплатна праводзіць праз базавы рахунак.

Указ уступіць у сілу з 1 сакавіка 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.