Беларусам будуць вяртаць усе грошы, скрадзеныя з банкаўскіх картак

Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў 25 верасня, перадае БелаПАН. Нулявая адказнасць азначае безумоўнае вяртанне скрадзеных з карткі грошай незалежна ад акалічнасцяў крадзяжу.





Па словах Дубкова, гэтая ідэя цяпер абмяркоўваецца. У прыватнасці пакуль не вырашана, з якога артыкула выдаткаў банк будзе выплачваць кампенсацыю, бо ад гэтага будзе залежаць яго падаткаабкладанне.





Пры гэтым Дубкоў звярнуў увагу, што найбуйнейшыя банкі краіны, якія рэальна трымаюць рынак аплатных картак, ужо прапаведуюць прынцып нулявой адказнасці. Разам з тым шэраг банкаў пакуль не прытрымліваюцца такога прынцыпу.





На 1 ліпеня колькасць банкаўскіх аплатных картак у Беларусі склала 11 мільёнаў 14 тысяч адзінак.





Фота — andryashin.com