Вы тут

Беларуса, які год таму знік у Польшчы, знайшлі мёртвым

Улётка пра пошук Рамана Родзіна

40-гадовага жыхара Рэчыцы Рамана Родзіна, які год таму знік у Польшчы, знайшлі мёртвым. Пра гэта паведамляе пошукава-выратавальны атрад "Анёл".

У мінулым годзе Родзін з'ехаў у Польшчу на заробкі. У жніўні ён збіраўся вярнуцца дадому, але знік на выездзе з Варшавы.

Мужчына збіраўся сустрэцца з кіроўцам, які павінен быў везці яго ў Брэст, на стаянцы "МакДональдса" на выездзе з польскай сталіцы. Аднак перавозчык яго так і не дачакаўся. Асабістыя рэчы зніклага крыху пазней знайшлі і даставілі ў консульства Беларусі ў Беластоку.

Выказваем спачуванні сваякам Рамана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.