Беларусь заваявала першае золата на Алімпіядзе ў Токіа

Беларусь заваявала першае золата на Алімпіядзе ў Токіа

Беларускі батутыст Іван Літвіновіч прынес першае золата ў алімпійскую скарбонку Беларусі. У пачатку кваліфікацыі спартовец  займаў першую, а затым другую пазіцыю, саступіўшы кітайскаму спартсмену Гао Лею. Фінал прынёс маладому беларускаму спартоўцу перамогу з адзнакай 61,745 бала. Срэбра забраў кітайскі атлет Дон Дона з вынікам 60,535 балаў. Бронза таксама едзе ў Кітай. Яе заваяваў батутыст Гао Лей. Узнагарода за залаты медаль складае $150 тыс.

Івану Літвіновічу 20 год. Спартсмен — адзін з падпісантаў праўладнага ліста пра "спорт па-за палітыкай". Цікава, што ад Беларусі ў гэтым годзе на Алімпійскіх гульнях чамусьці не ўдзельнічае пераможца Чэмпіянату Еўропы 2020 беларус Алег Рабцаў — пры квоце ў два чалавека замест яго ўзялі прызёра ЧС-2019 Івана Літвіновіча і срэбнага прызёра ЧЕ-2020 Уладзіслава Ганчарова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі