Беларусь зарабіла на заменніку чорнай ікры ў 60 разоў больш, чым на сапраўднай

Беларусь зарабіла на заменніку чорнай ікры ў 60 разоў больш, чым на сапраўднай. Пра гэта сведчыць статыстыка. У 2017 годзе Беларусь экспартавала 109 кг чорнай ікры на 386 тысяч долараў. Эскпарт ікры асятровых павялічыўся ў 3,2 разы. Пры гэтым наша краіна летась прадала 10,2 тоны "заменніка ікры асятровых" на 61 млн 378 тысяч долараў!

Не дзіўна, што напярэдадні кіраўнік дзяржавы сказаў пра ікру: “Трэба радавацца, што ў Беларусі пачалі вырабляць і чорную, і чырвоную ікру. Навучыліся рабіць, малайцы! Хай у штучных умовах, але яна не горш, чым, дапусцім, у іншых краін”.