Беларусь заняла 51 месца ў рэйтынгу краінаў-банкротаў

Беларусь заняла 51 месца ў рэйтынгу краінаў-банкротаў.
Ён складзены паводле вынікаў штогадовага даследавання "The Failed States Index 2007", надрукаванага амерыканскім знешнепалітычным часопісам "Foreign Policy". Сярод еўрапейскіх дзяржаваў ніжэй за Беларусь знаходзяцца толькі Боснія і Герцагавіна — 54 пазіцыя, і Грузія — 58-е месца.

У рэйтынгу найбольш нестабільнай еўрапейскай краінай названая Малдова, а ў свеце самыя нестабільныя Судан, Ірак і Самалі. У рамках даследавання былі прааналізаваныя 12 палітычных, вайсковых і сацыяльных паказчыкаў.

Regnum

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі