Вы тут

Беларус, які страляў у Польшчы, выпушчаны на волю

Фота: naszemiasto.pl

Акруговы суд у Гданьску пастанавіў вызваліць з-пад варты грамадзяніна Беларусі Сцяпана Свідзерскага, паведамляе gdansk.naszemiasto.pl

Так скончыўся сённяшні разгляд справы 30-гадовага беларуса, якога вінавацілі ў страляніне ў офісе. Пракурор паведаміла, што будзе абскарджваць рашэнне суда.

Паведамляецца, што на суд Свідзерскага даставілі паліцыянты ў масках. Разгляд праходзіў у закрытым рэжыме.

Нашага суайчынніка вінавацяць у замаху на забойства. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — пажыццёвае зняволенне. Пракурор Гражына Ваўрынюк заявіла, што паводле звестак следства, ён зрабіў два стрэлы, прычым адзін з іх — у пацярпелага. Пракурор дадала, што Свідзерскі падаў сваю версію падзеяў, але на гэтым этапе справы інфармацыя абнародаваная не будзе. 

Сам Свідзерскі сваёй віны не прызнае.