Беларусь выдала Расіі чыноўніцу, падазраваную ў махлярстве

Беларусь выдала Расіі чыноўніцу, падазраваную ў махлярстве

Беларусь экстрадавала ў Расію чыноўніцу, якая падазраецца ў махлярстве, перадае БелаПАН са спасылкай на Генпракуратуру Беларусі. Яўгенія Цітова працавала намеснікам начальніка ўпраўлення судовага дэпартамента пры Вярхоўным судзе Расіі па Маскоўскай вобласці. Разам са сваім непасрэдным начальнікам, Валерыем Кузьмічом яна была затрыманая ў Беларусі ў канцы жніўня гэтага года. Кузьміча выдалі расійскім праваахоўнікам у сярэдзіне лістапада.

Былых службоўцаў абвінавачваюць у маштабных раскраданнях бюджэтных сродкаў, якія выдзяляліся на аплату паслуг перакладчыкаў. Страта ацэньваецца ў 1,4 мільярда рублёў. Сляды выкрадзеных сродкаў знайшлі ў Сінгапуры і на Кіпры.

Паводле расійскіх СМІ, Кізьміча і Цітову затрымалі супрацоўнікі беларускага КДБ амаль адразу ж пасля перасячэння мяжы. Мабільныя тэлефоны, якімі яны карысталіся, былі на праслушцы ў расійскіх спецслужб. У Беларусь зламыснікі прыехалі на сустрэчу са сваяком. Апошнім часам яны жылі ў Італіі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі