Беларусь выдала Казахстану чатырох чалавек, абвінавачаных у злачынствах

Генпракуратура Беларусі па запыце Генпракуратуры Казахстана выдала трох грамадзян гэтай краіны — Ігара Сычова, Дар'ю Флорыс, Крысціну Вэбер. Таксама беларускі бок выдаў Казахстану грамадзяніна Турцыі Небі Байрама. Усіх іх, як інфармуе БелаПАН, плануецца прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за злачынствы, учыненыя на казахстанскай тэрыторыі.

Казахстанскія праваахоўнікі шукалі Флорыс і Вэбер за махлярства, учыненае неаднаразова і ў буйным памеры. Сычоў, наўмысна прычыніўшы цяжкую шкоду здароўю, уцёк ад крымінальнага пераследу. Байрам быў абвешчаны ў вышук за ўдзел у арганізаванай злачыннай групе, а таксама за эканамічную кантрабанду, учыненую неаднаразова, у асабліва буйным памеры, у складзе арганізаванай злачыннай групоўкі.

Усіх іх беларускія службы затрымалі сёлета ў студзені. З Беларусі ў Казахстан іх этапавалі 3 чэрвеня.

Фота — news.mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі