Беларусь вядзе перамовы з Расіяй пра пастаўкі ЗРК С-400

Беларусь вядзе перамовы з Расіяй пра магчымасць пастаўкі зенітна-ракетнага комплексу С-400. Канкрэтнага выніку пакуль няма. Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС заявіў міністр абароны нашай краіны Андрэй Раўкоў.

Адзначым, што С-400 ("Трыумф") прызначаны для знішчэння крылатых ракет, самалётаў тактычнай і стратэгічнай авіяцыі на адлегласці да 400 кіламетраў. У Расіі зенітна-ракетны комплекс прыняты на ўзбраенне ў 2007 годзе.

Паводле слоў міністра абароны, да канца 2015 года на баявое дзяжурства ў Беларусі (у Гродзенскай, Брэсцкай і Віцебскай вобласці) заступяць чатыры дывізіёны расійскіх ЗРК С-300 і каманды пункт. Адбудзецца гэта "ў рамках стварэння Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны".

Раўкоў таксама адзначыў, што ўзаемадзеянне Беларусі з NATO адпавядае нацыянальным інтарэсам нашай краіны і не адаб'ецца на развіцці саюзніцкіх дачыненняў з Расіяй, інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка заклапочаны "публічнай актыўнасцю" NATO каля Беларусі (відэа)

Фота: dogswar.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі