Беларусь узнялася на 45-е месца ў рэйтынгу Кубка Дэвіса

Беларусь узнялася на 45-е месца ў рэйтынгу Кубка Дэвіса

Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе ўзнялася з 47-га на 45-е месца ў рэйтынгу Кубка Дэвіса. Гэта адбылося пасля перамогі над камандай Егіпта з лікам 3:1 у матчы першага круга 2-й групы Еўра-Афрыканскай зоны. Спаборніцтвы прайшлі 4-6 сакавіка. У сваю чаргу егіпецкая зборная апусцілася з 76-га на 79-ы радок, інфармуе БелаПАН.

15-17 ліпеня ў другім раўндзе спаборніцтваў нашы тэнісісты згуляюць з Латвіяй. Напярэдадні гэтая каманда перамагла Манака (3:2) і ўзнялася з 50-га на 48-е месца.

Першую пяцёрку рэйтынгу складаюць Вялікабрытанія, Чэхія, Швейцарыя, Бельгія і Францыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі