Беларусь сёлета павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 19,2%

Беларусь сёлета павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 19,2%

Беларусь сёлета павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 19,2%. За студзень-жнівень ён склаў 22 млрд 907 млн долараў. Як адзначае прэс-служба Нацбанка, знешнегандлёвы абарот за акрэслены перыяд склаў 45 млрд 338 млн долараў. Гэта на 18,6% больш, чым было за першыя восем месяцаў 2016 года. Экспарт вырас на 19,2% — да $22,907 млрд, імпарт — на 18% — да $22,43 млрд. Такім чынам станоўчае сальда знешняга гандлю склала 477 мільёнаў долараў ЗША.

Аднак калі разглядаць знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг асобна, то атрымліваецца, што станоўчае сальда (1,885 млрд долараў) склалася толькі ў знешнім гандлі паслугамі. У знешнім гандлі таварамі зафіксаванае адмоўнае сальда (1,407 млрд долараў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі