Беларусь спыніла на мяжы з Украінай дзесяткі фур (відэа)

У Міністэрстве інфраструктуры Украіны каналу ICTV пацвердзілі, што такая праблема існуе. У другім паўгоддзі рэзка ўзрасла колькасць грузавых аўтамабіляў, якія хочуць выехаць у Беларусь. А колькасць дазволаў на ўезд абмежавана міждзяржаўнымі дамоўленасцямі.





Пасля перамоў Мінск пагадзіўся даць дадатковую колькасць дазволаў на ўезд, але іх пакуль не паспелі даставіць у прапускныя пункты на мяжы.