Беларусь - Славакія - 3:4

У Маскве на чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі сёння праводзіла важны матч са зборнай Славакіі. Нашая дружына ў выпадку перамогі захоўвала шансы на выхад у 1/4 фіналу.
Хакеісты зборнай Славакіі першыя закінулі шайбу, калі гулялі ў большасці. На 12-й хвіліне вызначыўся Хара. Аднак праз 4 хвіліны Аляксей Угараў лік зраўняў. Пасля першага перыяду была нічыя 1:1.

Аднак ужо ў самым пачатку другога перыяду славакі выйшлі наперад - 3:1. На 23-й і 25-й хвілінах вызначыўся Габорык.

Алег Антоненка на 34-й хвіліне скараціў разрыў у ліку - 2:3. Неўзабаве Канстанцін Кальцоў зраўняў лік -3:3. Ён пратрымаўся да канца другога перыяду матча.

У трэцім перыядзе ішла ўпартая барацьба. Беларусы неаднойчы маглі забіць, але маглі і прапусціць. На апошняй хвіліне гульні беларусы знялі варатара, каб пайсці ў апошні штурм. Аднак не забілі, а прапусцілі шайбу ў свае пустыя вароты — 3:4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі