Беларус разам з чачэнцам і ўкраінцам займаўся махлярствам

Мужчыны, выдаючы сябе за прадстаўнікоў будаўнічай фірмы, склалі дамову з лізінгавай кампаніяй на выдачу ім васьмі іншамарак. Прадстаўнікі кампаніі вырашылі праверыць сумленнасць кліентаў і звярнуліся ў паліцыю, перадаўшы ім дакументы магчымых ашуканцаў. Гэтыя паперы апынуліся падробленымі, і падазраваныя былі затрыманы, калі прыехалі ў офіс за атрыманнем апошняга аўтамабіля.



Падчас асабістага дагляду ў іх знайшлі  падробленыя дакументы і пісталет замежнай вытворчасці "Хорхе" калібра 9 міліметраў з 10 патронамі са спілаваным нумарам.





Паводле следчых, ахвярамі зламыснікаў, якія дзейнічалі больш за паўгода, маглі стаць некалькі арганізацый. Затрыманыя — жыхар Беларусі, а таксама грамадзяне Украіны і Чачні.





Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Махлярства". Мужчынам пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў, паведамляе inmsk.ru