Беларусь просіць Расію на 10 гадоў павялічыць тэрмін крэдыту на АЭС

Беларусь просіць Расію на 10 гадоў павялічыць тэрмін крэдыту на АЭС

Беларусь просіць Расію на 10 гадоў (з 25 да 35 гадоў) павялічыць тэрмін крэдыту на будаўніцтва Астравецкай АЭС. Таксама абмяркоўваецца магчымасць зніжэння працэнтнай стаўкі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Белэнерга Віктар Каранкевіч. Паводле яго слоў, прапановы беларускага боку прапрацоўваюць міністэрствы фінансаў двух краін, інфармуюць "Мінск-Навіны".

Як вядома, расійскі крэдыт на будаўніцтва АЭС у Беларусі складае 10 мільярдаў долараў. Мяркуецца, што гэтых сродкаў будзе дастаткова, каб на 90% закрыць выдаткі на будаўніцтва атамнай станцыі. 10% беларусы збіраліся прафінансаваць самастойна. Грошы трэба будзе пачаць аддаваць з моманту ўводу АЭС у эксплуатацыю. Першы энергаблок мусіць быць запушчаны ўжо да канца 2019 года, другі — у наступным годзе.

Нядаўна расійскі пасол Міхаіл Бабіч заявіў, што Масква ў цяперашніх эканамічных умовах не бачыць неабходнасці ў пераглядзе ўмоў выдачы крэдыту на будаўніцтва АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі