Беларусь ператварылі ў карпарацыю, а цяпер CEO-Лукашэнку дрэнна. Бізнес — усё?

Аляксандр Кныровіч / Аляксандр Лукашэнка / Еўрарадыё / ТАСС
Аляксандр Кныровіч / Аляксандр Лукашэнка / Еўрарадыё / ТАСС

Час ад часу ў медыях сустракаецца метафара пра тое, што прыкарытныя "алігархі" ператварылі Беларусь у прыбытковы бізнес. Але як павядзе сябе гэтая "карпарацыя" ў сітуацыі, калі яе CEO — Аляксандру Лукашэнку — відавочна дрэнна? Вось ён не можа прайсці 300 метраў, адмаўляецца ад прамовы і знікае на некалькі дзён. І ў "партнёраў" ужо з'яўляюцца сумневы — а ці ў стане ён прымаць адэкватныя рашэннні? А ці доўга пратрымаюцца гарантыі, якія ён даваў?

Абмяркоўваем сітуацыю з прадпрымальнікам (і з нядаўнняга часу палітыкам) Аляксандрам Кныровічам. А на гэтым фоне распавядзем яшчэ і пра новую пастанову ад беларускага ўрада — пра акцыянераў, інвестыцыі і дывідэнды. Як бы на акцыі кампаніі паўплывалі навіны пра катастрафічны стан яе кіраўніка?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі