Беларусь павысіла цэны на масла, якое прадае ў Расію

Сметанковае масла 

Сметанковае масла  / pixabay.com

Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі перагледзела некаторыя экспартныя цэны на сметанковае масла, сыры і ялавічыну. Гэта вынікае з пастановы ведамства. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і з 19 верасня ўступае ў сілу.

Для расіян падаражэла сметанковае масла. Мінімальныя экспартныя цэны павысілі на 20 расійскіх рублёў — да 460 расійскіх рублёў за кілаграм масла тлустасцю ад 80% і да 410 расійскіх рублёў за кілаграм масла тлустасцю ад 72% да 80%. Цікава, што для іншых краін цэны на гэты прадукт не пераглядаліся.

Беларусь таксама адмовілася ад спецыяльнай цаны на ялавічыну для Кітая. Цяпер пастаўляць гэтае мяса ў КНР можна па кошце вышэй за 3,4 долара за кілаграм, а цяляціну – ад 3,5 долара за кілаграм. Затое для Азербайджана Мінсельгасхарч знізіў кошты на сыры — на 0,3 долара.

На днях віцэ-прэм'ер Леанід Заяц у эфіры Беларускага тэлебачання казаў аб зніжэнні экспартнай выручкі аграрнага сектара, нагадвае Reform.by. Па выніках студзеня-ліпеня падзенне склала 4,6%. Выручка ў выніку атрымалася 4,177 млрд долараў. Пры гэтым Заяц адзначыў, што на гэта паўплывала зніжэнне коштаў на малочную і мясную прадукцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі