Беларус падарваўся на гранаце на расійскім прадпрыемстве

На тэрыторыі прадпрыемства “РАДОН” адбыўся выбух, у выніку якога пацярпеў грамадзянін Беларусі. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, паводле папярэдняй інфармацыі невядомыя пранеслі на тэрыторыю прадпрыемства гранату. Адзін з працаўнікоў яе знайшоў і ўзяў у рукі, падчас агляду граната выбухнула. Мужчына атрымаў раненне рукі. Пацярпелага тэрмінова шпіталізавалі.



На месцы здарэння працуе аператыўная група. Праваахоўным органам неабходна будзе высветліць, хто і навошта пранёс гранату на тэрыторыю прадпрыемства.



Адзначым, што “РАДОН” спецыялізуецца на абыходжанні з радыеактыўнымі адыходамі.



Фота — ovesti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі