Беларусь і Расія ў I квартале плануюць абмеркаваць адмену роўмінгу

Беларусь і Расія ў I квартале плануюць абмеркаваць адмену роўмінгу

У першым квартале 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі плануе абмеркаваць з Міністэрствам сувязі і масавых камунікацый Расіі адмену роўмінгу. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на міністра сувязі Беларусі Сяргея Папкова.

Па словах чыноўніка магчымасць адмяніць роўмінг абмяркоўвалася 8 снежня на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы, які адбыўся ў Гомелі. У паяджэнні прымалі ўдзел кіраўнікі абодвух міністэрстваў. На пасяджэнні і дамовіліся пра сумесную нараду, якая абмяркуе магчымасць адмены роўмінгу.

Папкоў дадаў, што адным з механізмаў рэалізацыі адмены роўмінгу можа быць агульная дарожная карта. У рамках гэтага дакумента беларускія і расійскія аператары электрасувязі будуць сумесна праводзіць пэўныя мерапрыемствы. Мінсувязі Беларусі ўжо правяло маніторынг паказчыкаў па паслугах роўмінгу, якія прадстаўляюць аператары нашай краіны, адзначыў чыноўнік. У бліжэйшых планах ведамства — вызначэнне спісу тэхнічных і адміністрацыйных мерапрыемстваў, якія неабходна правесці аператарам, калі будзе прынятае рашэнне пра адмену роўмінгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі