Беларусь і Расія створаць касмічны апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі

Беларусь і Расія створаць касмічны апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі

Беларусь і Расія створаць касмічны апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі. 30 чэрвеня ў Маскве быў падпісаны адпаведны мемарандум. Запуск беларуска-расійскага спадарожніка запланаваны на канец 2020 года (раней называўся 2021 год), інфармуе прэс-служба дзяржаўнай карпарацыі па касмічнай дзейнасці “Роскосмас”.  

Мяркуецца, што касмічны апарат будзе стварацца ў цеснай кааперацыі беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў. Здымачную апаратуру спадарожніка вырабіць Беларусь, а платформу — Расія, якая таксама забяспечыць вывад яго на арбіту. У бліжэйшы час Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і “Роскосмас” дэталёва прапрацуюць пытанні стварэння, выкарыстання і ацэнкі экспартнага патэнцыялу спадарожніка “ў рамках эскізнага праектавання”.

Кіраванне касмічным апаратам і прыём інфармацыі з яго будуць здзяйсняцца “прапарцыйна размеркаваным рэсурсам”. Як вядома, наша краіна дагэтуль эксплуатуе спадарожнік, які быў запушчаны ў 2012 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі