Беларусь і Албанія ўзаемна адмянілі візы
![Амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і амбасадар Албаніі ў Расіі Арбен Газіоні / embassybel.ru](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1227-albania-1.jpg.webp?itok=ZBWPtaIz)
Амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і амбасадар Албаніі ў Расіі Арбен Газіоні / embassybel.ru
Беларусь і Албанія ўзаемна адмянілі візы. Дакумент падпісалі амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і амбасадар Албаніі ў Расіі Арбен Газиони, паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Расіі.
Падпісанае пагадненне пасля ўступлення ў сілу дазволіць грамадзянам Беларусі і Албаніі без віз уязджаць, знаходзіцца і праязджаць транзітам праз тэрыторыі краін на тэрмін да 30 дзён.
Раней Албанія рабіла бязвізавы рэжым для беларусаў з мая па лістапад — у турыстычны сезон. У астатні час беларусам трэба было ездзіць і афармляць візу ў амбасадзе Албаніі ў Маскве. Консульскі збор складаў ад 50 да 100 еўра ў залежнасці ад тыпу візы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.