Беларусь хоча павысіць тарыф на транзіт расійскай нафты прыкладна на 25%

Беларусь хоча павысіць тарыф на транзіт расійскай нафты прыкладна на 25%

Беларусь мае намер у 2021 годзе павысіць тарыф на транзіт расійскай нафты прыкладна на 25%. Пра гэта са спасылкай на крыніцу, блізкую да перамоваў па гэтым пытанні, піша "Інтэрфакс".

Беларусь абгрунтоўвае падвышэнне тарыфу недаатрыманнем даходаў у 2020 годзе — праз зніжэнне прапампоўкі нафты з Расіі ў сувязі з пагадненнем АПЕК+. Акрамя таго, нашая краіна хоча кампенсаваць выдаткі на будаўніцтва перамычкі паміж галінкамі трубаправода "Дружба", якая павінна злучыць Мазырскі НПЗ і "Нафтан". Гэта патрэбна, каб знізіаць кошт транспартыроўкі нафты ў выпадку альтэрнатыўнай загрузкі нафтаперапрацоўчых заводаў — з мора.

Таксама, паводле крыніцы, Беларусь намякае, што можа падвысіць уведзены напачатку 2020 года "экалагічны падатак" на прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць транзіт нафты і нафтапрадуктаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі