Вы тут

Беларусь дамовілася з Казахстанам пра пастаўкі нафты, але ёсць нюанс

З беларускага боку подпіс пад пагадненнем паставіў намеснік кіраўніка МЗС Аляксандр Гур'янаў / facebook.com/alexandra.isaeva​

Пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь было падпісанае сёння ў Нурсултане. Дакумент падпісалі па выніках перамоваў кіраўнікоў урадаў дзвюх краін Рамана Галоўчанкі і Аскара Маміна, паведамляе прэс-сакратар беларускага ўраду Аляксандра Ісаева.

Падпісаць гэты дакумент быў упаўнаважаны намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Аляксандр Гур'янаў

Калі, у якім аб'ёме і як казахстанская нафта прыйдзе ў Беларусь, пакуль не ясна. Аб'ёмы і тэрміны паставак яшчэ трэба абмяркоўваць. 

Пры гэтым варта адзначыць, што Нурсултан і Мінск спрабуюць дамовіцца пра пастаўкі казахстанскай нафты ў Беларусь з сярэдзіны 2019 года. Да гэтага часу не атрымлівалася. Казахстан чакаў ад беларускіх уладаў гарантый, што не будзе рээкспарту нафтапрадуктаў.

Казахстанская нафта можа аказацца вельмі дарэчы на фоне супярэчлівай інфармацыі аб магчымай адмове шэрагу расійскіх кампаній пастаўляць нафту на беларускі "Нафтан". Гэтае прадпрыемства трапіла пад санкцыі ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.