Беларусь далучылася да еўрапейскага Тыдня супраць расізму

Беларускія праваабаронцы далучыліся да агульнаеўрапейскага Тыдня супраць расізму. Ён стартуе сёння, 14 сакавіка. Гэтая акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дню барацьбы з расізмам, які адзначаецца 21 сакавіка з ініцыятывы ААН.

Агульнаеўрапейскі Тыдзень арганізуе і каардынуе Еўрапейская сетка супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і ўцекачоў (UNITED).

У рамках акцыі ў Мінску пройдзе круглы стол і тэматычны кінапрагляд з дыскусіяй. Гэткім чынам беларускія арганізатары спадзяюцца прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў расізму не толькі ва ўсім свеце, але і ў Беларусі.

Сёння ў нашай краіне паболела замежных грамадзян — гэта працоўныя мігранты, уцекачы і студэнты. Мясцовыя жыхары ставяцца да іх падазрона і часам непрыязна. У штодзённым жыцці можна пачуць выразы, кшталту “хачы, габрэі, вузкавокія, асобы каўказскай нацыянальнасці”, а гэта можна лічыць праявамі расізму.

UNITED разлічвае, што ў рамках Тыдня супраць расізму болей за 100 тысяч чалавек далучацца да актыўных дзеянняў для прасоўвання ідэі талерантнасці, захавання роўнасці праваў і павагі да разнастайнасці ў Еўропе, паведамляе БелаПАН.

Ілюстратыўнае фота з сайта orgconsulting.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі