Беларусь часова абмяжоўвае ўвоз бульбы з Украіны

Часовыя абмежаванні ўводзяцца з 10 ліпеня. Прычына — "зварот Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі". Зроблена гэта і ў адпаведнасці "з нормамі пагадненні Мытнага саюза аб каранціне раслін, прынцыпамі Міжнароднай канвенцыі па каранціну ды абароне раслін". Расія забараніла ўвоз украінскай бульбы на сваю тэрыторыю 16 чэрвеня.

БЕЛТА адзначае, што наша краіна не імпартуе бульбу з Украіны. Гаворка ідзе пра бульбу, якую ўкраінцы везлі транзітам праз беларускую тэрыторыю ў Расію. Дарэчы, яе аб'ёмы невялікія — сёлета толькі каля 500 тон. Для параўнання, за гэты час Беларусь паставіла ў Расію каля 200 тысяч тон бульбы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі