Беларусь атрымала 5 дадатковых квотаў на зімовую Алімпіяду-2018

Беларусь атрымала 5 дадатковых квотаў на зімовую Алімпіяду-2018

Беларуская дэлегацыя атрымала пяць дадатковых пуцёвак для ўдзелу ў XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства спорту і турызму.

Дзве дадатковыя пуцёўкі атрымаюць прадстаўнікі лыжных гонак, тры — канькабежцы. Кіраўнік беларускай дэлегацыі Аляксандр Баравуля дадаў, што цяпер яшчэ вырашаецца, хто менавіта скарыстаецца гэтымі пуцёўкамі. 

"Вялікая група беларускіх алімпійцаў вылятае з Мінска 1 лютага. Да іх прыбыцця мы павінны цалкам падрыхтавацца, прадумаўшы ўсё да дробязяў. Заўтра пачынаем разбіраць медыцынскі груз і ўладкоўваць медблок", — распавёў Баравуля.

Кіраўнік беларускай місіі адзначыў, што наша дэлегацыя займае тры паверхі. Бліжэйшыя суседзі па ўсходнім крыле будынка — каманды Латвіі ды Эстоніі, у заходнім крыле будуць размяшчацца прадстаўнікі Канады. 

Па словах Баравулі, цырымонія ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Беларусі запланаваная ў алімпійскай вёсцы на 7 лютага і пачнецца а 15-й гадзіне паводле мясцовага часу (9.00 паводле мінскага).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі